26 лістапада ў сярэдняй інтэгрыраванай групе навучання і выхавання “Б” прайшло свята “Дзень бульбы”

Дата: 30 ноября 2020 в 14:58, Обновлено 3 декабря 2020 в 15:20
127 просмотров

26 лістапада ў сярэдняй інтэгрыраванай групе навучання і выхавання “Б” прайшло свята “Дзень бульбы” (выхавацель Будчанка Вікторыя Фёдараўна). Дзеткі загадзя да яго рыхтаваліся разам з бацькамі (зрабілі  вырабы з бульбы: сем’і парсючкоў, гусеніцы, снегавікі, вожыкі і іншае). Пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Клячынай Наталлі  Аляксандраўны падрыхтавалі песні, танцы, карагод. Сюрпрызным момантам была сама ж гаспадыня Бульбачка, якая завітала ў госці да дзяцей. Ёй выхаванцы загадалі загадкі, вершы, спелі песню і патанцавалі з ёю. Напрыканцы ўсе пачаставаліся дранікамі. Усім было вельмі цікава, весела і запамінальна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.