Дзень беларускай казкі

Дата: 10 апреля 2021 в 14:42, Обновлено 20 апреля 2021 в 14:54
194 просмотра

Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі розум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своесаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

        9 красавіка ў выхаванцаў сярэдніх груп прайшоў  дзень беларускай казкі (выхавацелі Будчанка В.Ф. і Чубукова А.М.). Адкрылі мерапрыемства вядучая-казачніца Марыся і Несцерка.

         Вельмі запамінальна для дзяцей прайшло інсцэніраванне казкі “Муха-пяюха”, дзе дзеці ператварыліся ў муху, камароў, мышку, жабку,вавёрку,зайчыка, ваўка. А потым яшчэ і спелі песню “Муха-пяюха”( уласнае сачыненне  музычнага кіраўніка Клячынай Н.А.). Несцерка  і Марыся прапанавалі пытанні віктарыны па беларускіх казках “Піліпка-сынок”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Зайкава хатка”, “Муха-пяюха”, “Заяц і вожык”, “Каза-манюка”, “Залаты птах”, “Два марозы” і іншыя. Таксама выхаванцы адгадвалі  загадкі, гулялі ў гульню “Чые гэта словы”, “ Хто згубіў рэчы”, расказвалі вершы і пацешкі на беларускай мове пра коціка, пеўня, козачку.

У канцы мерапрыемства вядучыя запрасілі ўсіх на танец. Усе засталіся задаволены мерапрыемствам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.