Незвычайнае падарожжа у далёкае мiнулае

Дата: 13 сентября 2022 в 09:01, Обновлено 21 сентября 2022 в 10:53
107 просмотров

"Мой родны кут, як ты мне мiлы,Забыць цябе не маю сiлы" - гэтыя словы пачалi наша незвычайнае падарожжа у далёкае мiнулае, калi жылi нашы бабулi i дзядулi i нашы прадзеды. Пачалося яно з наведвання «Беларускай хаткi», якая была створана у пачатку гэтага навучальнага года. Дзецям было вельмi цiкава убачыць сваiмi вачамi у першыню вырабы зробленныя рукамi бабуль i дзядуль i пазнаёмiцца з тым, як яны вакарыстоувалiся у iх быту.

         Так драуляны i глiняны посуд вышытыя пасцiлкi, дыванкi, абрусы, ручнiкi упрыгожвалi ложак, стол, лауку, вокны, печ. У першыню яны убачылi пралку и маслабойку i даведалiся як iмi карыстацца. Пазнаёмiлiся з прыладай, якая замяняла людзям прас. Падлога была услана коурыкамi связаннымi кручком з ласкуткоу. Дзецi з вялiкiм iнтарэсам слухалi i разглядалi iнтар‘ер беларускай хаткi, якi набыу у iх вачах непауторнаю адметнасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.