Да Дня народнага адзiнства

Дата: 15 сентября 2022 в 09:18, Обновлено 21 сентября 2022 в 10:46
142 просмотра

Радзiма пачынаецца з любовi. Гэта любоу да свайго дома, дзе жывуць самыя блiзкiя, самыя радныя людзi. Гэта любоу i павага да таго чым яны займаюцца, кiм працуюць, з кiм сябруюць. Гэта любоу да мясцiн, дзе бываюць разам, да ялiны, што расце за акном, да ката, якi лашчыцца пад сонечнымi праменямi. Гэта любоу да зямлi, на якой нарадзiуся i жывеш ты. Мы ведаем, что быць патрыётам, гэта не толькi любiць i ведаць сваю Радзiму, але i актыуна працаваць на яе карысць.

         Патрыятычнае выхаванне у нашых старэйшых группах рэалiзуецца праз правядзенне тэматычных дзён i тыдняу.

Да Дня народнага адзiнства на працягу усяго тыдня на занятках, у час гутарак, розных гульняу, падарожжау, экскурсий нашы выхаванцы даведалiся якая наша магутная i мiралюбiвая Радзiма. У першыню пазнаёмiлiся з картай Беларусi. Убачылi якiя вобласцi яе прадстауляюць, замацавалi назвы ужо знаёмых гарадоу, пазнаёмiлiся з назвамi новых. Замацавалi веды аб сiмволiцы нашай краiны (сцяг, герб, гiмн). Успомнiлi якiмi прыроднымi рэсурсамi багата наша краiна. Таксама заглянулi у мiнулае жыццё нашых продкау, наведаушы «Беларускую хатку». Таксама мы наведалi з выхаванцамi помнiк «Танк IС – 3»,  устаноулены у нашым горадзе Сянно героям танкiстам, якiя у гады Вялiкай Айчыннай вайны абаранялi наш горад ад фашыстау. А тэлевектарына «Беларусь мая сiнявокая» дапамагла падвесцi вынiк нашым ведам, якiя мы набылi пра Беларусь i малую Радзiму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.