Вялiкдзень ў дзіцячым садку

Дата: 13 апреля 2023 в 12:07, Обновлено 29 апреля 2023 в 12:34
80 просмотров

  У наш час вельмі важна прывіваць дзіцяці духоўна-маральныя якасці, выхоўваць патрыятызм і любоў да Радзімы і беларускай культуры. Чалавек з дзяцінства павінен ведаць гісторыю сваёй Айчыны і яе традыцыіі, святы, якія мы ўсе разам адзначаем. Адзін з іх – Вялікдзень. Гэта светлая ўрачыстасць прыходзіць да нас кожны год вясной. Дзеці ў гэтыя дні з задавальненнем дапамагаюць маме ўпрыгожваць белай глазурай і каляровым цукрам вялікодныя кулічы, фарбаваць яйкі і ляпіць на іх прыгожыя наклейкі.

   Адчуць атмасферу светлага і радаснага свята дапамагаюць дзецям і выхавацелі дзіцячага садка. На працягу светлай нядзелi з руплівым стараннем дзеці распісвалі яйкі, стваралі падарункі для блізкіх у выглядзе прывабных, цікавых вырабаў, з дапамогай пластыліну адлюстроўвалі галінкі вярбы. У дзяцей атрымаліся выдатныя тварэнні, таму што гэта яны рабілі з добрым сэрцам і вялікай любоўю да Радзімы і родных людей.

 

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.