Свята бульбы

Дата: 28 ноября 2023 в 08:33, Обновлено 6 декабря 2023 в 08:45
144 просмотра

   Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў.

   Так, у сярэдняй групе «Б» прайшло  «Свята бульбы». Да яго дзецi разам з бацькамi падрыхтавалi выставу вырабаў з бульбы, малюнкі, пачастункі.

   Нікому не прыйшлося тут сумаваць, бо ў гасцях была гаспадыня-Бульбачка, якая запрашала дзяцей то ў карагоды, то ў народныя гульні, то спявалі разам святочныя песні, то  расказвалі вершыкі пра бульбу, адгадвалі загадкі. Падчас свята выхаванцы даведаліся, чаму бульбу называюць «другiм хлебам?». А на заканчэнне свята вядучая запрасіла ўсіх пачаставацца  вырабамі з бульбы. Дзеці добра павесяліліся, пазнаёміліся з беларускім народным фальклорам, папоўнілі слоўнікавы запас беларускімі словамі, адпачылі і запрасілі Бульбачку на наступны год.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.