Экскурсія ў Сенненскую раённую дзіцячую бібліятэку

Дата: 22 февраля 2024 в 16:02, Обновлено 22 февраля 2024 в 16:19
101 просмотр

   21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень усе мовы прызнаюцца роўнымі, паколькі кожная з іх уяўляе жывую спадчыну, якую нам варта аберагаць. Родную мову мы спазнаем і знаходзім у глыбокім дзяцінстве з вуснаў маці. Яна фармуе наша ўспрыманне жыцця і свядомасцi, насычае нацыянальнай культурай і звычаямі. Зліццё дзвюх моў на тэрыторыі Сенненшчыны руская і беларуская дае магчымасць выхаванцу адчуць прыгажосць роднай мовы.

   У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы дзеці нашага дзіцячага садка наведалі Сенненскую раённую дзіцячую бібліятэку. Пра гісторыю беларускай мовы, яе прыгажосць і самабытнасць расказалі супрацоўнікі бібліятэкі, падчас правядзення экскурсіі па ёй. Дзеці змаглі параўнаць гучанне калыханкі на рускай і беларускай мовах, паглядзелі прадстаўленне-казку «Кот, Певень і Ліса». Некаторых выхаванцаў дадалі ў  "шэрагі " чытачоў бібліятэкі. Завяршылася экскурсія ў чытацкай зале бібліятэкі, дзе рабяты змаглі пагартаць кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Вось так весела і цікава выхаванцы правялі гэты дзень.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.