Кірмаш аб’яднаў

Дата: 21 января 2025 в 16:13, Обновлено 27 января 2025 в 16:29
55 просмотров

   У рамках патрыятычнага праекта 21 лютага прайшоў кірмаш. Ён адбыўся дзякуючы намаганням бацькоў усіх узроставых груп. Напярэданні маці разам з дзецьмі прыгатавалі розную выпечку. А на наступны дзень, калі бацькі ішлі за дзецьмі ў дзіцячы сад, заходзілі на кірмаш. Гандлярамі былі выхавацель і дзеткі ў беларускім адзенні. Сталы былі накрыты белымі абрусамі і рушнiкамі і літаральна «ламіліліся» ад прысмакаў. Тут былі і разнастайныя кексы, і пышныя пірагі, і рознае печыва, і слойкі з варэннем, і нават… торт.

      Пакупнікоў цікавіла, ці прадалі іх гатункі, і калі гэта было так, былі вельмі задаволеныя, а таксама куплялі вырабы другіх. Трэба ж пакаштаваць…

    Настрой у той дзень быў добры ва усіх: і дарослых, і малых. Разам з бацькамі было вырашана: на даход ад кірмаша купіць для груп (сума ў кожнай атрымалася свая) цацкі або дзіцячую літаратуру.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.