"Прыйшла Каляда да вашага двара… "

Дата: 22 января 2021 в 09:49, Обновлено 1 февраля 2021 в 09:56
104 просмотра

      “Прыйшла Каляда да вашага двара… “- так гучыць беларуская народная песня.

     19 студзеня Каляда прыйшла і да нас. У прыгожай зале, стылізаванай пад беларускую хату, гаспадарамі былі Лявон і Лявоніха. Яны расказалі сваім унучыкам (дзеці сярэдняй групы “А”) пра народныя традыцыі святкавання Каляд. У госці завіталі калядоўшчыкі: Зорканоша, Цыган з Цыганкай, Мядзведзь і Каза. У гэты дзень гучалі калядныя песні, дзеткі танчылі, гралі на народных інструментах і гулялі ў народныя гульні.

      А напрыканцы ўсіх чакаў багаты святочны стол з беларускімі стравамі, якія падрыхтавалі выхавацелі і бацькі рабят.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.