У старэйшых групах прайшло святочнае мерапрыемства да Дня народнага адзінства

Дата: 20 сентября 2021 в 11:16, Обновлено 20 сентября 2021 в 11:26
145 просмотров

17 верасня ўся краіна святкавала Дзень народнага адзінства. У старэйшых групах(выхавацелі Будчанка В.Ф. і Чубукова А.М.) таксама прайшло святочнае мерапрыемства, дзе выкарыстоўваліся цікавыя, яркія і даступныя для дашкольнікаў метады і прыёмы.

Музычная зала была прыбрана пад інтэр’ер вясковай хаты. Лявон і Лявоніха пазнаёмілі дзяцей з некаторымі народнымі традыцыямі, расказалі цікавыя гісторыі-былі.На свята прыходзілі і Несцерка з Дзедам- Барадзедам. Дзеці разам з дарослымі весяліліся: танцавалі, гралі на музычных інструментах, пелі, вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, гулялі ў беларускія народныя гульні “Журавель”, “Прэла-гарэла”. Напрыканцы ўсе частаваліся духмянай гарбатай на травах, якую прыгатавала Лявоніха.Увесь час гучала родная мова. Упэўнены, свята прайшло  цікава і запамінальна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.