Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 20:57, Обновлено 22 февраля 2024 в 11:48
103 просмотра

   Правядзенне Дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садку пачалося з інтэрактыўнай гульні "Маё любімае слова на беларускай мове", у якой прынялі ўдзел бацькі разам з дзецьмі.

   Педагогі сярэдніх груп правялі са сваімі выхаванцамі заняткі ў міні-музеі "Беларуская хатка". Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядалі і называлі  на беларускай мове адзенне, посуд, прадметы інтэр'ера.

 

 А выхаванцы старэйшых груп у гэты дзень адправіліся на экскурсію ў Сенненскую дзіцячую бібліятэку, дзе для іх было арганізавана прадстаўленне на беларускай мове.

  Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў рэсурсным цэнтры была арганізавана выстава дзіцячай беларускай літаратуры.

<pre style="text-align:justify"> Разнастайнасць форм работы дапамагае дашкольнiкам усвядомiць сваю прыналежнасць да беларускай нацыi, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.