Свята бульбы

Дата: 28 ноября 2024 в 16:49, Обновлено 16 декабря 2024 в 17:09
90 просмотров

Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў.

Так, у старэйшых групах  прайшло  «Свята бульбы». Да яго дзецi разам з бацькамi падрыхтавалi выставу вырабаў з бульбы, малюнкі, пачастункі.

Нікому не прыйшлося тут сумаваць, бо ў гасцях была сама  гаспадыня-Бульбачка, імянінніца, у гонар якой справілі карагод. Бульбачка запрашала дзяцей то ў карагоды, то ў народныя гульні, то спявалі разам святочныя песні, танцы, то расказвалі вершыкі пра бульбу. На свята таксама завітаў і Каларадскі Жук, які паабяцаў больш не крыўдзіць Бульбачку і таксама весяліўся разам з дзеткамі. Падчас свята выхаванцы даведаліся, чаму бульбу называюць «другiм хлебам». А на заканчэнне свята вядучая запрасіла ўсіх пачаставацца  вырабамі з бульбы. Дзеці добра павесяліліся, пазнаёміліся з беларускім народным фальклорам, папоўнілі слоўнікавы запас беларускімі словамі, адпачылі і запрасілі Бульбачку на наступны год да сябе ў госці.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.