Я люблю дзяцiнства край

Дата: 2 августа 2019 в 15:12, Обновлено 2 августа 2019 в 15:58
447 просмотров

У мэтах далейшага добраўпарадкавання тэрыторыі ДУА “ Яслi-сад  № 2 г.Сянно” з такой цёплай назвай створаны новы ўчастак для адпачынку, аб’яднаны агульным стылёвым рашэннем “ Арт- нува”, што азначае “ новае мастацтва”, у аснове якога ляжыць ідэалогія стварэння цудоўнага з дапамогай дрэва, металу, кветак і камянёў. Адны лініі перацякаюць у другія, ствараючы  адзіны вобраз. У нас атрымалася не проста ўтульная, прыгожая, добраўпарадкаваная для правядзення фотасесій зона адпачынку, але і  нясучая  выхаваўчы характар. Усе мы родам з дзяцінства, дзе ёсць мама, тата, сям’я, пачуццё гармоніі, спакою і любві. Дзяцінства назаўсёды звязана з родным краем, малай радзімай кожнага беларуса, кожнага сенненца.(зауважце, на сэрцы намалявана карта горада Сянно).А дапамаглі нам стварыць гэту прыгажосць нашы шэфы, філіял Аршанскіх  Электрычных сетак РУП Віцебскэнерга, рамеснік Сяргей Рубанаў, супрацоўнікі дзіцячага саду. Дзякуючы адказнаму і творчаму падыходу дырэктара прадпрыемства Свяцкага Аляксея Віктаравіча да ўвасаблення нашых ідэй ва “ўтульным дворыку” з’явіліся металічныя канструкцыі “ Я люблю дзяцінства край” і кветачніцы. Радуюць вока дэкаратыўны мосцік і лаўкі з акруглымі контурамі і расліннымі ўзорамі з дрэва і металу, вырабленыя залатымі рукамі рамесніка. Наш калектыў аб’яднаў усё тварэнне ў адзіную стылёвую кампазіцыю. Дзякуй усім за дапамогу, супрацоўніцтва і разуменне! Запрашаем усіх нашых сяброў акунуцца ў дзяцінства, пакінуўшы ў сваіх фотаальбомах памятныя здымки.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.