У дзіцячым садку №2 прайшло зімовае народнае свята Каляды

Дата: 16 января 2020 в 11:02, Обновлено 16 января 2020 в 11:09
294 просмотра

У дзіцячым садку №2 прайшло зімовае народнае свята, якое адзначае наварот сонца з зімы на лета. У час Каляд наладзілі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароу хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаулялі іх працавітасць і шчодрасць. Важнай часткай Каляд былі хаджэнні з "казой", "мядзведзем", "мышкай". Пазнаёмілі дзяцей з калядоушчыкамі і іх сімволікай. Акрамя гэтага дзеці атрымалі цудоуны настрой і падарунак-казку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.