Напярэдадні Дня роднай мовы (20.02.2020) у нашым дзіцячым садку з выхаванцамі старэйшай групы прайшоў адкрыты занятак на тэму “Люблю мой край, старонку гэту…”

Дата: 24 февраля 2020 в 09:45
319 просмотров

Родная мова – гэта першая

                                                                 крыніца, праз якую мы пазнаем

                                                             жыццё і акаляючы нас свет.

Я.Колас

Беларуская мова – гэта дзяржаўная мова беларусаў.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі, яна цёплая, як матуліна пяшчота.

Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду.Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

Напярэдадні Дня роднай мовы (20.02.2020) у нашым дзіцячым садку з выхаванцамі   старэйшай групы прайшоў адкрыты занятак на тэму “Люблю мой край, старонку гэту…”, а праводзіла яго выхавацель Будчанка Вікторыя Фёдараўна.

Увесь занятак быў падпарадкаваны мэце:   замацаваць веды пра Беларусь, правілы паводзін на прыродзе; навучыць слухаць і разумець беларускую мову, выразна чытаць вершы; навучаць на прыкладзе вершаў, загадак, гульняў адчуваць прыгажосць беларускага маўлення; выхоўваць у дзяцей любоў да роднага краю, разуменне неабходнасці зберагчы  багацце расліннага і жывёльнага асяроддзя.

 На занятку дзеткі  з задавальненнем складалі  карту Беларусі, гулялі ў дыдактычныя гульні “ Наш лес”,” Лес – наш дом”;  адгадвалі загадкі пра дрэвы, птушак, жывёл, называлі расліны па - беларуску; слухалі беларускую музыку. Разважалі над тым, чаму яны любяць нашу Радзіму Беларусь, чаму яе называюць багатай? Выхаванцы Лісоўскі Сцёпа, Арлоў Саша, Крыцкі Максім, Тарушка Юля, Кавалеўскі Дзіма  чыталі вершы на роднай мове.Такім чынам, беларуская мова гучала на працягу ўсяго занятку.

Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.